Імша па Змітру Саўку пройдзе заўтра а 18:30


Кіраўнік моўнае службы нашага тэлеканалу Зміцер Саўка раптоўна пайшоў з жыцця год таму, 9 красавіка. Ён хварэў на рак.

Імша па Змітру Саўку адбудзецца заўтра, 10 красавіка, а 18:30 у касцёле св. Роха па адрасе: Менск, пр-т Незалежнасці, 44-А. 

У Змітра Саўкі засталося 4 дзяцей.

Чытайце таксама: 

Зміцер Саўка нарадзіўся 26 ліпеня 1965 года ў Менску. Браў удзел у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979–1984). Аўтар кніг «Беларускія слоўнікі й энцыкляпэдыі. Бібліяграфія» (у суаўтарстве з В. Кіпелем; Нью-Ёрк–Менск, 2002) і «Беларускі клясычны правапіс» (у суаўтарстве з Юрыем Бушляковым, Вінцуком Вячоркам, Змітром Санько; Вільня–Менск, 2005).

Зміцер быў стваральнікам і кіраўніком моўнай службы «Белсату», а таксама адным з аўтараў праграмы «Моўнік», якая выходзіла на нашым тэлеканале.

Негледзячы на тое, што спадара Змітра няма сярод нас ужо год, ягоная справа жыве. У 2015 годзе разам з моўнай службай «Белсату» і пры чыннай дапамозе валанцёраў Зміцер стварыў моўны онлайн-сэрвіс «Добрапіс».

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары