Імша для гасцей сталіцы: сцены святыні сабралі аншлаг


Апостальскі Нунцый у Беларусі правёў святочную імшу для амбасадараў і турыстаў, якія вырашылі адзначыць Каляды ў Менску.

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці скончыў факультэт усходніх моваў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным ўніверсітэце, і цудоўна валодае, напрыклад, расейскай. Першую святочную імшу, аднак, ён правёў сёння па-ангельску – адмыслова для тых замежнікаў, што засталіся на святы ў Менску альбо спецыяльна прыехалі ў беларускую сталіцу адзначыць каталіцкія Каляды.

У Касцёлы святых Сымона і Алены спраўдзіць узровень сваёй ангельскай маглі і беларускія вернікі – сцены святыні сабралі ў святы вечар аншлаг.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары