«Імперыя» Корсакаў: як адна сям’я дае 10 % збору зерня ўсяго Маладэчанскага раёну


З вышэйшай адукацыяй эканамістаў і кватэрамі ў Менску, сям’я Корсакаў вярнулася на вёску, каб працаваць у фермерскай гаспадарцы.

Кастусь Корсак, былы калгасны інжынер-механік, апрацоўвае 350 гектараў зямлі ўжо амаль 20 гадоў. Зямлю ён атрымаў у спадчыну. Яго сям’я з палетка дае 10 % збору зерня ўсяго Маладэчанскага раёну.

«Наш ураджай на парадак лепшы ад іншых сялянскіх гаспадарак. Я ніколі не шкадаваў, што застаўся на вёсцы. Калі не мы, дык хто?», – кажа фермер Алесь Корсак.

Як выглядае паспяховая фермерская гаспадарка ў Беларусі – глядзіце ў рэпартажы пра эканамістаў-менеджараў ад 13:23 хвіліны, а таксама ў онлайн-трансляцыі і архіве праграмы «Рэпартэр».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў