Імідж – нішто, шапка – усё: чаму Лукашэнка апранае незвычайны галаўны убор?


Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам назбіралі 70 мяхоў бульбы за паўтары гадзіны ды пахваліўся ўраджаем бахчавых. Аднак зусім не факт гаспадарчай актыўнасці ўсхваляваў медыяпрастору. На ўборцы бульбы ў Драздах першы твар дзяржавы ізноў з’явіўся ў незвычайным галаўным уборы.

ПАЛІНА КЛІМАВА, ІМІДЖМЭЙКЕР:

«Шапкі выкарыстоўваюцца палітыкамі больш за сто гадоў. ВМЕ мы памятаем кепкі Ільіча, Лужкова. Можа ён таксама вырашыў паказаць сваю мужнасць альбо гэта атрыбут таго, што затуляе на сонца тое, што непрыемна блішчыць – напрыклад, лысіну».

Яшчэ адна з версіяў пра таямнічы капялюш распавядае, што менавіта гэтую шапку прэзідэнту Беларусі падарыў акцёр Жэрар Дэпардзье, калі прыязджаў у Менск пакасіць траву. Лукашэнка любіць пакрасавацца ў полі. Галоўны «бульбазнаўца» краіны не раз заяўляў, што «як быў селянінам, так ім і застаўся». І гэтак жа выхоўвае сваіх сыноў. Зрэшты, цэлую краіну. Якой палітычная постаць кіраўніка зразумелая.

МЕНЧУКІ

«Ну ён жа нарадзіўся ў вёсцы, цяпер сына прывучае да працы».

«Ён сялянскі, ён ўсё можа. У яго ж такіе рукі вялікія».

«Усё добра. Мы таксама хутка будзем збіраць бульбу. Ужо час на загатоўкі да зімы».

Выбіранне бульбы – звычайны занятак беларусаў, традыцыя ці хобі. І зусім невыпадкова афіцыйныя піяршчыкі ствараюць імідж краіны-калгасу, у якой дзейны прэзідэнт будуе сваю перадвыбарчую кампанію, выкарыстоўваючы тэму агароду і ўраджаю. Свойскасць, цеплыня ды сямейнасць… сталіся часткай чарговай выбарчай кампаніі Лукашэнкі. І невыпадкова.

АНДРЭЙ КАЗАКЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ:

«Цяжка рабіць кампанію на пазітывах эканамічных – але мы не страцім спакой і стабільнасць»

А таму гэткая спроба наблізіцца да выбарніка-селяніна выглядае як звычайны маскарад, і справа тут зусім не ў шапцы. Проста ў шчырую любоў да сялянства з боку прэзідэнцтва, за 21 год кіравання якога вёска стала на мяжы вымірання, ужо не верыцца.

Вольга Саўле, Белсат

 

Стужка навінаў