#ILOVEFSP 2015: хто выступіць на «Freaky Summer Party»?


Набыць білеты на «Freaky Summer Party» можна тут >>>

25 ліпеня на Камсамольскім возеры ў Менску вы можаце паслухаць:

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Тom Tukker – малады спявак і прадзюсар з Амстэрдаму, зарэкамендаваў сябе як музыка, што з першых радкоў зачароўвае сваім голасам і піша неверагодна прыгожую музыку, у аснове якой фартэпіяна, электронныя біты і вакал. Музыкант з дзяцінства грае на віяланчэлі, самастойна асвоіў фартэпіяна.

Антон Маскеліадэ – эксперыментальны музыкант, лаўрэат прэміі Курохіна і адзін з першых артыстаў у свеце, якія кіруюць музыкай і відэа пры дапамозе жэстаў. Выступаў у Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Люцэрне, Стакгольме, Парыжы, Любляне. Адзначаны замежнымі (The Guardian, Ableton, Noisey, Leap Motion) і расейскімі (Afisha, Colta, Rolling Stone, DjMag, Snob, LAM, Zvuki) медыямі, а таксама персанальна Пітэрам Джэнерам (менеджар Pink Floyd).

Музычная крытыка называе Марка Палубенка «лэптоп-бардам» і параўноўвае яго з Дэвідам Сільвіаном і Хасэ Ганзалесам. У цяперашні час Марк не толькі часты госць на розных міжнародных музычных фестывалях, але і артыст новага лонданскага музычнага лэйблу «Mind the Groove», заснаванага іх агульным музычным прадзюсарам Лаўрасам Лучунасам, і вядомага маскоўскага індзі-лэйблу «Снегири».



[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

Гурт «CherryVata» створаны ў 2003 годзе дуэтам музыкаў Diamos Roll & HeinzTroy. Гурт выпусціў чатыры пласцінкі. Выступіў на двух дзясятках буйных фестываляў. Іхная музыка выкарыстоўваюцца ў рэкламе, на паказах моды, прэзентацыях і актыўна ратуецца на шэрагу радыёстанцыяў.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Cольны праект мянчанкі Наталлі Куніцкай, якая самастойна прадзюсуе і выконвае эксперыментальную незалежную поп-музыку. У Беларусі «Mustelide» за лічаныя месяцы стала адным з галоўных прадстаўнікоў жывой электроннай сцэны. Куніцкая выконвае сваю музыку выключна ў жывым фармаце, выкарыстоўваючы сур’ёзны сэтап з сінтэзатараў, драм-машынаў і адначасова эксперыментуючы з вакалам.

[vc_single_image image=”16″ img_size=”large”]

«Groosha» – праект вакалісткі і клавішніцы Анастасіі Верцель ў стылі піяна-поп. Ейную лёгкую, тонкую і вынаходлівую музыку адзначылі крытыкі ды меламаны па абодва бакі Атлантычнага акіяну. «Groosha» жыве і выступае ў Нью-Ёрку, наведваючыся з канцэртамі ў родную Беларусь.

belsat.eu

Стужка навінаў