Ілон Маск наблізіў эпоху інтэрнэту «паўсюль»


Ракета-носьбіт «Falcon амерыканскай прыватнай кампаніі «SpaceX», якой валодае Ілон Маск, вывела на арбіту тэлекамунікацыйны спадарожнік «Inmarsat-5 F4».

Разам з іншымі спадарожнікамі ён будзе забяспечваць высакахуткасны інтэрнэт для самалётаў і марскіх караблёў, піша bbc.com.

«Inmarsat-5 F4» – чацвёрты спадарожнік у арбітальнай групе «Global Xpress», якая паўстала, каб забяспечыць высакахуткасны інтэрнэт у моры, паветры і на зямлі.

Спадарожнік зрабіла карпарацыя «Boeing». Ён важыць больш за 6 тон. Цяпер гэта самы вялікі груз, які «Falcon 9» выводзіла на арбіту.

Уладальнік «SpaceX» пра будучыню

 

ЮВ, belsat.eu, паводле space.com

Стужка навінаў