Ілля Панамароў падазраецца ў «адмыванні» $ 450 000


Адзіны расейскі дэпутат, які галасаваў супраць анексіі Крыму, быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці ды ўцёк у ЗША. Неўзабаве ён трапіць у міжнародным вышук, абяцаюць у Следчым камітэце Расеі.

Следчы камітэт Расеі пастанавіў прыцягнуць дэпутата Іллю Панамарова ў якасці падазраванага па справе аб «растраце сродкаў» інавацыйнага цэнтру «Сколкава», перадае interfax.ru.

У 2010 г. фонд заключыў з Панамаровым кантракт, у адпаведнасці з якім дэпутат павінен быў прачытаць некалькі лекцыяў (кожная з іх нібыта каштавала дзяржаве каля $ 30 000) і выканаць навукова-даследчую працу, якая на думку Следчага камітэту Расеі не мела ніякай навуковай вартасці. Дэпутат Панамароў падазраецца ў фінансавых махінацыях на суму $ 450 000.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Чытайце таксама >>> «Расейцы за тое, каб знішчаць нейкіх міфічных «украў» са свастыкамі». Інтэрв’ю з Іллёй Панамаровым

Справа аб фінансавых махінацыях у фондзе «Сколкава» расследуецца з 2013 г. Па версіі следства, віцэ-прэзідэнт «Сколкава» Аляксей Бельцюкоў падпісаў з Іллёй Панамаровым кантракт, толькі для таго, каб схаваць растрату бюджэтных сродкаў.

Расейскі комік Павал Воля здзекуецца над вынаходніцтвамі інавацыйнага цэнтру «Сколкава»

У мінулым годзе Ілля Панамароў выехаў з Расеі і цяпер знаходзіцца ў ЗША. Дэпутат, якога ў красавіку 2015 г. пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці заяўляе, што не мае намеру ў бліжэйшы час вяртацца ў Расею.

У сярэдзіне чэрвеня ў расейскіх медыях з’явілася інфармацыя аб тым, што ў дачыненні да Панамарова ўзбуджаная яшчэ адна справа – аб дзяржаўнай здрадзе. Афіцыйна Следчы камітэт гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзіў.

Ілля Панамароў быў адзіным расейскім дэпутатам, які галасаваў супраць анексіі Крыму.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў