Ільдара Дадзіна затрымалі пры правядзенні пікета ў Маскве


У Маскве каля будынку Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП) супрацоўнікі паліцыі затрымалі Ільдара Дадзіна, які праводзіў там адзіночны пікет, паведамляе interfax.ru.

Змяняючы адзін аднаго, Дадзін і Леў Панамароў, выканаўчы дырэктар агульнарасейскага руху «За права человека», змяняючы адзін аднаго, сёння праводзілі адзіночны пікет з заклікам адправіць у адстаўку кіраўніка ўпраўлення Федэральнай службы выканання пакаранняў па Карэліі Аляксандра Церахава.

Пасля таго, як Дадзін папрасіў супрацоўнікаў паліцыі, якія звярнуліся да яго з патрабаваннем прадʼявіць дакументы, зачытаць яму падставы свайго затрымання і яго правы, яго суправадзілі ў паліцэйскі аўтамабіль з маркіроўкамі Аддзялення ўнутраных справаў па Якіманцы і звезлі з месца падзеі.

У дадзены момант Панамароў працягвае адзіночны пікет каля будынку ФСВП на вуліцы Жытняя, 14.

Amnesty International прызнала Ільдара Дадзіна вязнем сумлення. Крымінальны пераслед быў распачаты ў студзені 2015 года. Дадзін – першы ў Расеі асуджаны паводле артыкулу «неаднаразовае парушэнне вызначанага парадку арганізацыі або правядзення мітынгаў». Яго прысудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пазней тэрмін скарацілі да 2,5 гадоў.

Падчас адбыцця пакарання ў калоніі Дадзін неадначасова скардзіўся на катаванні.

Канстытуцыйны суд Расеі 10 лютага бягучага году разгледзеў скаргу абароны Дадзіна і пастанавіў пераглядзець справу апазіцыянера і ўнесці змены ў Крымінальны кодэкс Расеі. Сам артыкул пра неаднаразовыя парушэнні на мітынгах, па якім асудзілі Ільдара Дадзіна, суд прызнаў законным, хаця і дадаў, што ён патрабуе зменаў.

ВД, паводле interfax.rusvaboda.org

Стужка навінаў