ІД пагражае Вашынгтону


Вайсковы флот ЗША рушыў праз акіян у кірунку Персідскага заліву.

Злучаныя Штаты рэагуюць на тэракты ў Парыжы. Пяць амерыканскіх вайсковых караблёў ужо вышлі з порту Норфалк у штаце Вірджынія і накіроўваюцца цяпер у Персідскі заліў.

Ісламская дзяржава зрабіла ў адказ заяву, што збіраецца помсціць кожнаму, хто прыйдзе да іх са зброяй: «Усе краіны, якія бяруць удзел у гэтых крыжовых паходах, раздзеляць лёс Францыі. Клянемся Богам, што мы нанясем Амерыцы ўдар у самы цэнтр – у Вашынгтон».

ДД, «Белсат»

Стужка навінаў