І вашым, і нашым. Менск прадае зброю і Асаду, і апазіцыі


Аляксандр Лукашэнка спрабуе зарабіць грошай на вайсковых кантрактах як кажуць і нашым і вашым. Пастаўляючы зброю адначасова і рэжыму аль-Асада, і сірыйскім баевікам з апазіцыі. Гэта вынікае з расследавання амерыканскага навінавага парталу Buzzfeed. Інтэрнэт-выданне паведаміла, што дазвол на шматмільённую здзелку на зброю з Беларусі дало вайсковае ведамства ЗША.

Паводле звестак выдання, Пэнтагон набывае зброю для паўстанцаў праз невялікую малавядомую прыватную кампанію «Пэрпл Шаўэл». З кантракту, які ўдалося знайсці журналістам БазФід, вынікае, што амерыканскія вайскоўцы закупілі 700 магутных супрацьтанкавых ракетаў «Конкурс» для сірыйскіх паўстанцаў.

Выданне прыйшло да высновы, што гэтыя ракеты паходзяць з Беларусі, бо ў Балгарыі, якая пастаўляе зброю паўстанцам, менавіта такіх ракетаў няма, а Украіна цяпер не будзе прадаваць зброі, бо сама праводзіць вайсковую аперацыю. Гэткім чынам ЗША парушылі ўласную палітыку на абмежаванне набыцця зброі ў краінаў, якія ўваходзяць у санкцыйны спіс.

Між тым, паводле звестак Стакгольмскага міжнароднага інстытуту даследаванняў міру, Беларусь яшчэ пяць гадоў таму была адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў зброі іншаму боку канфлікту ў Сірыі – рэжыму прэзідэнта Асада.

Продаж Беларуссю супрацьтанкавых ракетаў праз пасярэднікам сірыйскім паўстанцаў каментуе Вітальд Радкевіч, эксперт па замежнай палітыцы Расеі з Цэнтру усходніх даследванняў у Варшаве.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары