«І расейцы, і палякі – самыя блізкія». Як беларусы ўспрымаюць Польшчу?

video

Сёння, 23-га сакавіка, завяршаецца візіт у Беларусь польскага міністра МЗС Вітальда Вашчыкоўскага. З гэтай нагоды карэспандэнты «Белсату» запыталі жыхароў Менску пра іхнае стаўленне да заходняй суседкі Беларусі?

«Самыя блізкія: і расейцы, і палякі. Ды і літоўцы… Я ніколі не думаў, што такая бяда будзе з Украінай – гэта страшна», – скаментаваў адзін са спадароў.

Іншы мужчына адзначыў, што ў параўнанні з Беларуссю Польшча «далёка пайшла». Яшчэ адзін спадар лічыць, што Польшча – гэта саюзнік нашай краіны і станоўчы прыклад для беларусаў.

Сёння польскі міністр мае сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам, наведаць Горадню, дзе мае спаткацца з прадстаўнікамі польскай грамады, а таксама паедзе ў Ваўкавыск, дзе нарадзілася ягоная маці.

Глядзіце відэаматэрыял «Абʼектыву» >>> Польшча ды Беларусь – блізкія сваякі, сябры ці заклятыя ворагі?

Учора Вітальд Вашчыкоўскі наведаў урочышча Курапаты, дзе ўшанаваў памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, пабываў у візавым цэнтры Польшчы ў Менску ды правёў спатканне з міністрам замежных справаў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары