«І пабіў князь Маскву»


Восьмага верасня беларусы святкуюць Дзень вайсковай славы, згадваючы слаўную перамогу ў 1514 годзе літоўскага войска над атрадамі маскоўцаў пад Воршай.

Тады трывала вайна. Маскоўцы пасля месячнай аблогі захапілі Смаленск і пустошылі ўсходнія землі Вялікага княства Літоўскага. Бараніць родную зямлю вырушыў разам з рыцарамі-ліцвінамі і польскімі ваярамі вялікі гетман, князь Канстанцін Астрожскі. Пераправіўшыся праз Дняпро недалёка ад Воршы, літоўскае войска ўжо раніцай 8-га верасня мусіла адбіваць атакі маскоўцаў.

Больш у аўтарскім праекце Віктара Шукеловіча «Шуканні».

Стужка навінаў