«І не страшны мне пах гною». Харызматычны заатэхнік з Горадні чытае рэп


Тры разы рэпера Яраслава адлічалі з гарадзенскага аграрнага ўніверсітэту. Сёлета яму здалося атрымаць дыплом заатэхніка, гэтай падзеі ён прысвяціў песню.

«Песні я пішу хутка, напрыклад за адзін вечар, а гэту пісаў доўга. Спачатку прыйшоў у галаву запамінальны прыпеў. Потым неяк прыдумвалася ўступленне: «Ага, эгы, эгэ»., праз некалькі дзён першыя два слупкі куплета, а потым сеў і напісаў песню да канца. Думаю, калі б я не працаваў заатэхнікам раней, то і песня ў мяне б не атрымалася», – распавёў выканаўца гарадзенскаму парталу «Твой стыль».

Цяпер Яраслаў працуе не па спецыяльнасці, а на будоўлі. І плануе запісаць яшчэ песні – пра Горадні і пра Беларусь.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў