Госпіс «Лясная паляна» ў Бараўлянах прымае гасцей – валанцёры-аніматары прыехалі сюды, каб зладзіць свята для дзетак.
Грамадская дабрачынная арганізацыя «Беларускі дзіцячы госпіс» была створаная ў 1992 годзе пры Дзіцячым анкалагічным цэнтры і цягам 20 гадоў аказвае дапамогу невылечна хворым дзецям і іх бацькам.
У нядаўна збудаваным стацыянары «Лясная паляна» – дзесяць палатаў для невылечна хворых дзетак і пакоі для бацькоў. Гэты госпіс праектавалі і будавалі з думкаю пра дзяцей: вокны ўсіх палатаў выходзяць на сонечны бок, тут няма бясконцых шпітальных калідораў. Сёння тут чакаюць у госці Дзеда Мароза, Снягурку і клоўнаў.
Ялінка ў госпісе. З нагоды візіту валанцёраў яе перастаўляюць у калідор, дзе зладзяць імправізаванае свята.
Аніматар-валанцёр у ролі Дзеда Мароза рыхтуецца да навагодняга прадстаўлення.
Адзін з персанажаў прадстаўлення – Смяшылка.
Прадстаўленне «Навагодняя прыгода» вось-вось распачнецца. Валанцёры чакаюць дзетак.
Імпрэза распачалася з конкурсу. Кожны ўдзельнік атрымаў сваё заданне.
Некаторыя падапечныя не могуць самастойна ўзяць удзел у конкурсе і, напрыклад, выразаць сяжынкі. Але тут на дапамогу прыходзяць бацькі і валанцёры.
А аднаму з татаў давялося прайсці выпрабаванне – з завязанымі вачыма трэба было намаляваць снегавіка. Дзеткі заўзеюць і за тату, і за снегавіка.
Вось такая атрымалася сняжынка!
Радасць у вачах дзетак – гэта тое, дзеля чаго ладзяць «Навагоднюю прыгоду»
Хлопчык з сіндромам Даўна абдымае сваю матулю.
А гэта падарунак – шабля, зробленая з балоніка.
Бацька вешае на ялінку самаробныя папяровыя рукавічкі. Гэтую аздобу ён зрабіў разам са сваёй дачкой.
Клоўн рыхтуе пляцоўку. Будзе шоў!
Першыя мыльныя бурбалкі!
Аніматары развітаюцца з дзеткамі.
Дзіцячы госпіс працягвае сваю працу.
Аніматары-валанцёры з Лагойскага раённага цэнтру культуры і вольнага часу пасля прадстаўлення.
МЛ / Фота Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu