Хваля «замінаванняў» у Беларусі: за два дні – тры выезды сапёраў


У Менску часова зачынілі станцыю метро «Магілёўская» . Пра гэта паведаміла прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму ў сваім «Twitter’ы».

На станцыю вызвалі сапёраў. Паводле сталічнай міліцыі, у метро можа быць выбухоўка. Цягнікі ездзяць толькі да станцыі «Аўтазаводская».

Яшчэ два «замінаванні» адбыліся ўчора.

У Салігорску і Наваельні міліцыя шукала выбуховую прыладу ў краме і на камбінаце хлебапрадуктаў. Агулам эвакуявалі 250 асобаў. Ніводнае з паведамленняў не пацвердзілася. У абодвух выпадках злачынства зладзілі безпрацоўныя мужчыны. Супраць іх узбуджуныя крымінальныя справы.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары