«Хутка, вельмі хутка кроў пральецца морам»: «Ісламская дзяржава» паабяцала арганізаваць тэракты ў Расеі


Тэрарыстычная арганізацыя распаўсюдзіла відэа, у якім баевікі пагражаюць распачаць тэрор супраць расейцаў. Пра гэта паведамляе «Reuters» са спасылкай на партал news.siteintelgroup.com. 

Расейскамоўны відэаролік пачынаецца са слоў: «Хутка, вельмі хутка кроў пральецца морам».



У верасні мінулага года баевікі «Ісламскай дзяржавы» апублікавалі ў інтэрнэце відэа з пагрозамі распачаць вайну на Каўказе.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=ubk5_lxVQvo”][vc_column_text]Звяртаючыся да прэзідэнта Расеі, адзін з тэрарыстаў заявіў аб намеры «вызваліць» Чачэнію і Каўказ і стварыць там «ісламскі халіфат».

«Вылячы душу, забіваючы расейцаў» – прапагандысцкі ролік «Ісламскай дзяржавы»



На мінулым тыдні расейскія спецслужбы перадухілілі тэракт на поўдні Расеі. Паводле ФСБ, тэрарысты з «Ісламскай дзяржавы» схавалі ў вёсцы Кантышава ў Інгушэтыі 3,5 тоны выбуховага рэчыва ў тратылавым эквіваленце.

31 Кастрычніка над Егіптам пацярпеў крушэнне расейскі самалёт A321. У выніку авіякатастрофы загінулі 224 асобы. Паводле медыяў, гэта быў тэракт. Адказнасць за яго ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».

ЮВ, belsat.eu, паводле reuters.com

Стужка навінаў