«Хутка будуць даносы на суседзяў, хтосьці занадта добра есць». Мінакі аб «дармаедстве»


Апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая скіравала зварот да кіраўніка краіны, у якім заклікае скасаваць дэкрэт пра «дармаедства» праз тое, што ён парушае правы і свабоды беларускіх грамадзянаў. Дэпутатка абгрунтавала свой пункт гледжання ў «Гарачым каментары».

Здымачная група «Белсату» спыталася ў менчукоў, ці прыйшоў да іх або да іхных свякоў «ліст шчасця», і якія яны маюць меркаванні на гэты конт.

Адзін з менчукоў абураецца:

«Засталося толькі пусціць па БТ бягучы радок: «паважаныя грамадзяне РБ, вы – рабы, вы павінныя як курачкі несціся, як кароўкі даіцца, цялятак нараджаць. Мы на вас разлічваем».

Чытайце на belsat.eu

«Мой сын плаціць не збіраецца. Ці будзе плаціць з растэрміноўкаю. Таму што ў яго заробак цяпер пяць млн. І аддаць адразу тры млн 100 – гэта істотна», – распавядае іншая рэспандэнтка.

Дэкрэт № 3 дзее ад 2 красавіка 2015 года. Зварот Ганны Канапацкай да Аляксандра Лукашэнкі можна пачытаць тут.


Чаму юрысты называюць збор з дармаедаў незаконным і раяць змагацца з падаткамі? Глязіце ў матэрыяле Яна Бабіцкага:

Што рабіць, калі вы жывяце за мяжой, а падатковая запісала вас у «дармаеды»?

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў