Хуліганы парэзалі колы на 22 аўтах. На сваім таксама


Пра здарэнне міліцыянтам паведамілі жыхары вёскі Гадылёва. Цягам содняў 27–28 траўня хуліганы пашкодзілі апоны на 22 аўтамабілях.

Супрацоўнікі Быхаўскага РАУС па гарачых слядах затрымалі 54-гадовага і 34-гадовага мясцовых жыхароў. П’яныя мужчыны складаным нажом парэзалі шыны. Адзін з іх, каб адвесці ад сябе падазрэнні, спусціў апоны і ў сваім аўтамабілі.

Супраць мужчын распачалі крымінальную справу за хуліганства.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў