Хто нам Пуцін – што мяркуюць беларусы?

video

Кім ёсць для беларусаў Пуцін, запыталіся карэспандэнты «Белсату» на вуліцах Менску.

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін прыбыў 8-га чэрвеня ў Менск для ўдзелу ў пленарным паседжанні форуму рэгіёнаў РФ і Беларусі. Лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным заявіў пра неабходнасць зняць абмежаванні ва ўзаемным гандлі Беларусі з Расеяй. Кіраўнікі абедзвюх краінаў мелі абмеркаваць таксама кошт расейскага газу для Беларусі. Размовы пра расейскую вайсковую базу на тэрыторыі Беларусі не было ў планах.

Кім лічаць беларусы Пуціна – глядзіце ў відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары