Хто і як расследаваў крушэнне рэйсу MH17: заходнія і расейскія справаздачы


17 ліпеня 2014 года пад Данецкам разбіўся самалёт «Boeing 777» кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Да сёння разыходзяцца версіі прычынаў трагедыі, у якой загінулі 298 асобаў.
Хто і як расследаваў крушэнне рэйсу MH17?

Прэзідэнт Злучаных штатаў 18 ліпеня 2014 года заявіў, што самалёт збілі сепаратысты з дапамогай ЗРК «Бук».
Да аналагічных высноваў прыйшла і нямецкая выведка BND.

Міністэрства абароны Расеі 21 ліпеня таго ж года апублікавала спадарожнікавыя здымкі, якія нібыта пацвярджалі што пасажырскі самалёт збілі ўкраінцы.

Паводле справаздачы міжнароднай камісіі, апублікаванай 09 верасня.2014 года, самалёт тэхнічна быў спраўны. Машына распалася ў паветры з-за «структурных пашкоджанняў, выкліканых вонкавым уздзеяннем шматлікіх высокаэнергетычных аб’ектаў».

14 лістапада 2014 г. у эфіры расейскага «Першага каналу» прадэманстравалі здымак, дасланы амерыканскім экспертам. На фотаздымку быў нібыта ўкраінскі самалёт, які збівае пасажырскі лайнер.

Крыху пазней, 24 снежня, . Уладзімір Маркін, прадстаўнік расейскага Следчага Камітэту Расеі, пацвердзіў версію пра ўкраінскі баявы самалёт.

9 снежня 2014 года апублікавалі вынікі сумеснага расследавання нямецкае выданне «Der Spiegel», праекту «CORRECT!V» і нідэрландская газета «Algemeen Dagblad». Паводле справаздачы, самалёт збіў комплекс «Бук» дастаўлены з раёну Курску.

12 траўня 2015 года апублікавалі справаздачу Барыса Нямцова. Аўтары прыйшлі да высновы, што «Boeing» збілі сепаратысты з дапамогай ЗРК «Бук».

2 чэрвеня 2015 года сваю версію катастрофы апублікаваў расейскі канцэрн «Алмаз-Антэй». Паводле яе, пасажырскі самалёт збілі з украінскага «Бука».

Рада Бяспекі Нідэрландаў 13 кастрычніка 2015 года прадставіла вынікі свайго расследавання.

14 кастрычніка, праз дзень пасля публікацыі нідэрландскай справаздачы, Федэральнае Агенцтва паветранага транспарту Расеі запатрабавала аднавіць следства. Расейцы катэгарычна нязгодныя з высновамі справаздачы, акрамя адной – адказнасці Украіны.

10 ліпеня 2015 года Рада Бяспекі ААН разглядзела праект рэзалюцыі пра стварэнне міжнароднага трыбуналу ў справе катастрофы малаазійскага самалёту. Расея заблакавала рашэнне.

24 лютага гэтага года незалежныя эксперты з праекту «Bellingcat» апублікавалі даклад пад загалоўкам «MH17: меркаваныя падазраваныя і сведкі з 53-й зенітна-ракетнай брыгады».

Экспертам «Bellingcat» удалося аднавіць перамяшчэнні брыгады летам 2014 года, яе склад і камандную структуру. Акрамя таго, эксперты «Bellingcat» змаглі выявіць асобы тых расейцаў, што адказвалі за транспарціроўку ЗРК «Бук» на тэрыторыю Украіны і за пуск ракеты, якая збіла самалёт.

Сярод іх:

– вайскоўцы 53-й зенітна-ракетнай брыгады арміі РФ
– начальнік войскаў супрацьпаветранай абароны і авіяцыі Заходняй вайсковай акругі Андрэй Коханаў
– камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі Анатоль Сідараў
– камандуючы войскамі СПА Сухапутных войскаў Узброеных Сіл РФ Аляксандр Лявонаў
– галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі РФ Алег Салюкоў
– міністр абароны РФ Сяргей Шайгу
– вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі РФ Уладзімір Пуцін.

«Бук» – самаходны зенітна-ракетны комплекс, створаны для барацьбы з цэлямі на вышынях да 18 км.

Апошняе выданне праграмы «Прасвет» цалкам:

Стужка навінаў