Хто гаворыць праўду? Калі высветліць немагчыма


Кампанія «Гавары праўду» ў публічным звароце абвінавачвае тэлеканал «Белсат» у «падмене пытання, якое прагучала з залы» падчас сустрэчы Таццяны Караткевіч у Горадні. Аўтар матэр’ялу піша, што спадарыню Таццяну запыталі, ці пагадзілася б яна на працу ў міністэрстве ці адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі ўзамен на зняцце кандыдатуры. А кампанія сцвярджае, што пытанне датычыла магчымасці прыняцця такой прапановы пасля выбараў. Адказ прэтэндэнткі ў кандыдаты на прэзідэнцтва ў публікацыі быў перададзены дакладна: «Пагадзілася б, бо гэта цалкам укладаецца ў ідэю «Народнага рэферэндуму» пра мірныя перамены». 

На жаль, аўдыё- ці відэазапісу гэтай часткі выступу, паводле нашай інфармацыі, не існуе. Рэдакцыя не выключае, што кожны чалавек, і дасведчаны журналіст, могуць памыляцца. 

Мы жадаем разабрацца ў тым, як дакладна выглядае пазіцыя магчымай кандыдаткі датычна супрацы з цяперашнімі ўладамі Беларусі ды не толькі. Запрашаем спадарыню Таццяну Караткевіч паўдзельнічаць у асобным інтэрв’ю, дзе яна зможа выкласці свае погляды. Дзеля максімальнай празрыстасці працэсу прапаноўваем фармат онлайн-трансляцыі на сайце тэлеканалу.

belsat.eu

Стужка навінаў