Хто будзе новым дзяржсакратаром Савету бяспекі?


Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасады дзяржсакратара Савету бяспекі Аляксандра Мяжуева па яго просьбе ў сувязі з сямейнымі абставінамі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе лідара Беларусі.

Аляксандр Мяжуеў нарадзіўся ў 1959 годзе ў Ляхавічах Берасцейскай вобласці. Вышэйшую адукацыю здабываў за межамі Беларусі – скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, Вайсковую акадэмію імя Фрунзе ў Маскве, Вайсковую акадэмію Генеральнага штабу Узброеных Сілаў Расейскай Федэрацыі ў Маскве. Мае званне генерал-маёра.

Пакуль невядома, хто зойме месца Мяжуева. Паводле версіі «Нашай Нівы» на гэтую пасаду могуць прэтэндаваць некалькі чалавек:

  • Андрэй Уцюрын – намеснік Мяжуева ў Савеце бяспекі. Чалавек, які доўгі час узначальваў Службу аховы прэзідэнта. Нарадзіўся ў Расеі, але фармаваўся як асоба ў Беларусі.
  • Ігар Рачкоўскі – былы кіраўнік Памежнага камітэту, які страціў пасаду пасля «плюшавага дэсанту». Рачкоўскага праз сяброўства з сынамі Лукашэнкі называлі самым перспектыўным сілавіком, але праз «шведскі мядзведзіроўшчык» пазбавіўся пасады. Цяпер працуе старшынёй Беларускай федэрацыі хакею. Але ж ці гэта праца для амбітнага кіраўніка, заўважае выданне.

  • Васіль Аляксеенка – дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Апошнім часам Лукашэнка нярэдка чэрпае кадры менавіта з парламенту, адтуль ён убачыў і Мяжуева. Лёс 58-гадовага Аляксеенкі быў звязаны з Унутранымі войскамі.
  • Не варта выключаць, паводле выдання, што дзяржсакратаром Савету бяспекі можа быць прызначаны старшыня КДБ Валерый Вакульчык ці міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч альбо нават Віктар Лукашэнка.

МЯ, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары