Хрэсны ход з катамі: будні манастырскага жыцця?

video

Праваслаўны манастыр у Опціне (Расея) нечакана прыцягнуў увагу тысяч інтэрнэт-карыстальнікаў да свайго каналу ў YouTube, размясціўшы відэа з катамі, якія ўдзельнічаюць у хрэсным ходзе.

У кароткім відэа пад музыку з фільма «Амелі» каты бягуць па снезе побач з мужчынам, які добраахвотна працуе ў манастыры. Мужчына ідзе, высока падняўшы крыж. У некаторыя моманты ў кадры знаходзяцца як мінімум восем жывёлінаў.

Як распавёў іераманах Данііл, які вядзе канал Опцінскага манастыра ў YouTube, на відэа бачныя будні манастырскага жыцця: у скіце кожны дзень абыходзяць хрэсным ходам усе будынкі.

Катоў не клічуць спецыяльна – убачыўшы чалавека, яны самі ідуць следам за ім, патлумачыў іераманах. Як кажуць у манастыры, катоў у іх шмат, прычым некаторыя жывёлы – падкінутыя.

Поспех відэа стаў сюрпрызам для манахаў, але яны гатовыя здымаць новыя відэа пра цікавыя моманты з жыцця манастыра, падкрэсліў іераманах Данііл.

МЯ, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары