Хопіць на ўсіх: у Менску раздадуць бел-чырвона-белыя стужкі


Такім чынам 19 верасня «Арт Сядзіба» разам з «Маладым фронтам» павіншуюць гараджанаў і госцяў сталіцы з 25-годзем надання бел-чырвона-беламу сцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сімвалаў Беларусі.

Стужкі будуць раздаваць падчас акцыі «Праспект нацыянальнага сцяга» на Кастрычніцкай плошчы а 19:00. 12 верасня падчас акцыі за свабодныя выбары на яе заклікаў Зміцер Дашкевіч.

Матэрыял актывіст купіў на менскім складзе магілёўскай фабрыкі «Стужка».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў