Магілёўцы адказваюць, ці гатовыя яны зацягнуць паясы: «Ужо толькі на шыі можна зацягнуць»


Карэспандэнты «Белсату» распыталі жыхароў Магілёва, ці гатовыя яны зацягнуць паясы дзеля выхаду Беларусі з крызісу.

Адныя кажуць, што дзеля зменаў гатовыя на ўсё.

«Я да ўсяго гатовы, паясы і так зацягнуты», – кажа магілёвец.

Іншыя не вераць, што гэта вырашыць праблемы простых грамадзянаў.

«Не думаю, што гэта дапаможа», – мяркуе дзяўчына.

А камусьці застаецца толькі жартаваць.

«Куды зацягваць? Ужо толькі на шыі можна зацягнуць», – адказвае малады хлопец.

А можа гэта не жарты?

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў