«Хочаш стаць феяй агню? Адкрый газ уночы…» – інструкцыя для дзяцей


У інтэрнэце зламыснікі распаўсюджваюць смяротную інструкцыю з малюнкам «як стаць феяй агню», стылізаваным пад папулярны мультсерыял «Клуб Вінкс: Школа чараўніц», персанажы якой – чароўныя феі.

Маленькіх дзяўчынак, якія жадаюць «стаць феямі», заклікаюць апоўначы вымавіць чароўныя словы, уключыць газ на кухні, не запальваючы яго, пасля чаго легчы спаць.

«…Пойдзе чароўны газ. Пакуль ты будзеш дыхаць ім у сне, ты будзеш станавіцца феяй! »- абяцае інструкцыя.

gaz35-768x397Малюнак «гуляе» па інтэрнэце ўжо больш за год. У снежні 2014 го яго крытыкаваў YouTube-блогер Зміцер Сыендук. З тых часоў малюнак час ад часу з’яўляўся ў супольнасцях «Вконтакте», у тым ліку і ў прысвечаных мультфільму групах.

Ужо вядомыя выпадкі, калі дзеці перад сном выконвалі «рэкамендацыі». Гэтак у Чэбаксарах адбыўся няшчасны выпадак з пяцігадовай дзяўчынкай, якая паспрабавала «стаць феяй агню». У кватэры здарыўся пажар, дзяўчынка атрымала 50% апёкаў цела.

Адным з распаўсюднікаў можа быць16-гадовы студэнт растоўскага тэхнікуму, паведамляе «Газета.ру». Падлетак мог апублікаваць малюнак дзеля «жарту», аднак звязацца з ім не ўдалося.

На паведамленні пра дзіўны малюнак адрэагавалі прадстаўнікі кампаніі “Rainbow”, якія валодае брэндам “Winx Club”. Стваральнікі мультфільму рыхтуюць заяву ў праваахоўныя органы. Акрамя таго, яны звярнуліся да «Вконтакте» і прадстаўнікоў Лігі бяспечнага інтэрнэту для аператыўнага выдалення правакацыйных матэрыялаў.

Дзіцячы псіхолаг Святлана Філяева параіла выбудоўваць адносіны бацькоў з дзецьмі так, каб дзіця не баялася і не саромелася пытацца пра непрыемныя рэчы альбо малюнкі.

«Нельга вінаваціць або лаяць дзіцяці. Калі яно прыйшло і задало пытанне, трэба разбірацца», – адзначыла яна.

ДР, belsat.eu паводле gazeta.ru

Глядзі таксама
Каментары