«Хмарачос – гэта расчоска, а гарбата – граната». Легіянераў «Шахцёру» спраўдзілі на веданне беларускае мовы


Гульцы футбольнага клубу запісалі ролік да Дня роднае мовы. Замежнікі, якія выступаюць за Беларусь, практычна не чуюць беларускае мовы і размаўляюць з аднаклубнікамі па-расейску, зазначана ў анатацыі да відэа.

У камандзе пастанавілі спраўдзіць, якія асацыяцыі могуць прыходзіць у галаву гульцам, якія не маюць дачынення з беларускаю моваю штодзень, і ці яны разумеюць сэнс словаў.

Сярод запрапанаваных словаў былі краскі, трусік, гарбата, хмарачос, шкарпэткі, альтанка ды шмат іншых.

Найлепшы вынік атрымаўся ў гульца Артура Каценкі з Эстоніі. Ён адгадаў 7 словаў з 11.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў