Хлопцы з Серабранкі пасварыліся. На дапамогу прыехалі сваякі з бітаю і бензапілой


Канфлікт паміж маладзёнамі паўстаў 6 кастрычніка ў кавярні «Маяк» па вуліцы Маякоўскага.

Лаянка пачалася паміж дзвюма кампаніямі. Трое 25-гадовых маладзёнаў і двое мужчын 1985 і 1987 года нараджэння выйшлі з кавярні, каб не перашкаджаць іншым кліентам.

Абодва бакі выклікалі бацькоў. Першым на дапамогу прыехаў брат аднаго з мужчын, крыху пазней прыехаў і бацька хлопца з іншай кампаніі.

Бацька выйшаў з аўта з бітай, якой нанёс удар 41-гадоваму мужчыну. Апошні, у сваю чаргу, дастаў са свайго аўта бензапілу, якой пачаў пужаць апанентаў. На шчасце, ніхто не паранены.

Цяпер паводле факту бойкі праводзіцца правяранне.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў