Хлопца без селязёнкі вярнулі ў войска – ён будзе служыць далей


Для войска прыдатны нават без селязёнкі. Гэтак пастанавіла медкамісія ў справе Кірыла Руткевіча, які больш за месяц правёў у шпіталі.

Малады чалавек пакутуе ад цяжкіх хваробаў – яшчэ ў школе Кірыл быў вызвалены ад заняткаў фізкультуры. Цяпер згодна з пастановай медкамісіі Дзяржынскай раённага шпіталя, жаўнер мае вярнуцца на службу ў Печы.

«Наконт селязёнкі яны сказалі, што разбірацца не будуць, – кажа маці вайскоўца Ірына Дзядзюшка. – Заключэння нам ніхто не даваў. Калі я задала пытанне наконт камісіі, наконт захворванняў, яны нічога на гэта не адказалі, маўчалі. І сёння ў камісіі сказалі: прыдатны з нязначнымі абмежаваннямі».

Падчас службы ў войску Кірыл Руткевіч часта скардзіўся на здароўе. Апроч выразанай селязёнкі, хлопец мае іншыя праблемы, якія выклікаюць моцны боль у суставах, спіне і ў вобласці жывата. У выніку хлопца адправілі ў шпіталь і паўторна скіравалі на медкамісію.

Тым часам у інтэрв’ю парталу TUT.BY афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Уладзімір Макараў патлумачыў, што ў заканадаўстве няма абмежаванняў па службе, звязаных з селязёнкаю.

Пры гэтым вынікі аналізаў з медкамісіі гэтак і не выдалі на рукі сямʼі. Бо нібыта гэта не адпавядае нарматыўным актам.

ДД

Стужка навінаў