28-гадовы нарадзінец Магілёва Зміцер Грыгаровіч прыехаў у Нью-Ёрк у 2015 годзе.
Там ён заснаваў кампанію «Apiterra», якая прадае сыры мёд з рознымі дадаткамі ў 350 гандлёвых кропках ЗША.
Ягонымі партнёрамі і сузаснавальнікамі кампаніі сталі: IT-бізнесмэн Алег Свірчэў ды Дарʼя Засечына.
Спачатку Дзмітрый прадаваў мёд на рынку. Прадукт прывозілі з пад Горадні. Потым «Apiterra» стала прадаваць 226-грамовыя слоікі мясцовым крамам. А цяпер бізнес пашырыўся да аптовай кампаніі. «Apiterra» прадае сыры мёд у пякарні ды бровары. Неўзабаве ўладальнікі «Apiterra» плануюць выйсці на абарот у $ 1 млн.
ЮВ, belsat.eu, пводле forbes.com