Хлопец і дзяўчына распрануліся ў гандлёвым цэнтры ў Менску (Відэа)


Менская міліцыя распаўсюдзіла відэа з камераў назірання, на якім дзяўчына распранаецца ў гандлёвым цэнтры да бялізны. Праваахоўнікі паведамляюць, што прыклад з яе ўзяў і хлопец, з якім яна прыйшла ў краму.

Спачатку распранулася дзяўчына, пасля чаго падышла да касы і там пачала апранацца. Хлопец, якія прыйшоў разам з ёй, тым часам трымаў вопратку. Праз некалькі хвілінаў парачка паднялася на паверх вышэй і там распрануўся ўжо хлопец. Ён пакінуў на сабе толькі абутак, а потым апрануў жаночы халат.

Міліцыя просіць дапамагчы знайсці хуліганаў.

МЛ, паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў