Хлопчык з Гомля перамог у Нацыянальным шахматным чэмпіянаце ЗША


Сям’я Грынько

Сямігадовы Ягор Грынько стаў пераможцам Нацыянальнага юнацкага шахматнага чэмпіянату ЗША ў сваёй узроставай катэгорыі.

У амерыканскі горад Фостэр Сіці гомельскі школьнік пераехаў разам з бацькамі паўгода таму. Бацькі Ягора – айцішнікі, працуюць там па кантракце.

Гуляць у шахматы пару гадоў таму хлопчыка навучыла ягоная маці. Пазней ён пачаў займацца ў Гомельскай СДЮШАР-3 з трэнерам Марынай Церашковай. Менавіта дзякуючы ёй, на думку бацькоў Ягора, ён і змог дабіцца высокіх вынікаў.

Да перамогі ў нацыянальным чэмпіянаце Ягор ужо паспеў перамагчы ў чатырох іншых мясцовых турнірах.

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў