Хлопчык у акіянарыуме спытаў у Пуціна, «як там ва Украіне»


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін наведаў нядаўна адкрыты ў Маскве Цэнтр акіянаграфіі і марской біялогіі «Москвариум», дзе яму задалі пытанне пра Украіну.

Як адзначаецца на сайце Крамля, гэты цэнтр з’яўляецца найбуйнейшым у Еўропе і «адзіным акіянарыумам высокага ўзроўню, пабудаваным не на беразе мора ці акіяну». Пуцін агледзеў экспазіцыю і наведаў прадстаўленне з удзелам дэльфінаў-касатак, падае gordonua.com.

Лідар Расеі паразмаўляў таксама з дзецьмі, якія былі на экскурсіі ў акіянарыуме. Адзін з хлопчыкаў спытаў у прэзідэнта РФ: «Як там на Украіне?». Пуцін на гэта адказаў: «Нічога. Спадзяюся, што…».

Відэа выклала на «Youtube» выданне «РБК».

МЯ, паводле gordonua.com

Стужка навінаў