ХК «Дынама» патлумачыў, чаму адмовілася ад выступу «Brutto» на «Менск-Арэне»


У хакейным клубе кажуць, што памыліліся, праанансаваўшы выступ гурта Сяргея Міхалка.

Прадстаўнікі «дынамаўскай» маркетынгавай службы Раман Стронгін і Арцём Васільеў заявілі, што выступ не адбыўся, таму што менскі клуб знаходзіцца па-за палітыкай.

Пры гэтым на думку Рамана Стронгіна, што памылкай магло стаць тое, што пра выступ рана абвясцілі.

«Яркі элемент шоу асобныя людзі і СМІ паспрабавалі выкарыстаць для дасягнення пэўных палітычных мэтаў. «Дынама» ж не жадае ўдзельнічаць у гульнях палітыкаў, незалежна ад таго, якому лагеру яны належаць», – адзначыў Арцём Васільеў.

Выступ «BRUTTO» меў адбыцца на «Менск-Арэне» 29 лістапада 2014 года перад хакейным матчам Кантынентальнай хакейнай лігі паміж «Дынама» і «Медвашчакам» (Заграб). Адпаведная абвестка зʼявілася на афіцыйным сайце менскага клубу, але ў той жа дзень была выдаленая. «Дынама» выбачылася перад прыхільнікамі «BRUTTO», але адмена канцэрту тады не была патлумачаная.

Гурт Сяргея Міхалка ні разу не выступіў у Беларусі.

НМ, belsat.eu, паводле «Прэсбол», здымак з сайту «BRUTTO»

Стужка навінаў