«Хірург»: Вялікі дзякуй Лукашэнку за прыём на высокім узроўні. А вы дагуляецеся з гэтай русафобіяй!


Пасля скандалу на беларуска-польскай мяжы галоўны «начны воўк» Аляксандр Залдастанаў прыляцеў з Арла на адмысловую прэс-канферэнцыю ў Берасце. Лідар матацыклістаў запэўніў прысутных журналістаў, што іх мотапрабег па Еўропе да Берліна адбудзецца нягледзячы ні на што.

«Мы не адмаўляемся ад рэйду. Праз два дні вы пабачыце рэпартаж з Польшчы пра тое, як нашыя байкеры едуць па запланаваным маршруце. Але як мы гэта зробім, не скажу. Польскія байкеры прапанавалі нам праехаць гэтым шляхам, але мы адмовіліся, бо самі дасягнем сваёй мэты. Тое, што зрабілі палякі, – цырк шапіто. Яны спрабуюць скрасці адну перамогу на ўсіх. І ўсе хто перашкаджае нам, – вы дагуляецеся з гэтай русафобіяй!»

Паводле інфармацыі gazeta.ru каля 100 байкераў сёння зноў паспрабуюць перасекчы мяжу.

Чытайце таксама >>>>>> «Начныя ваўкі» скардзяцца: тры гадзіны палякі абшуквалі, дапытвалі, не давалі есці і піць

Хірург» асабіста падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за асабістую ініцыятыву і дапамогу ў арганізацыі праезду па Беларусі, а таксама за «прыём на высокім узроўні».

У Берасце прыехалі ўсе чальцы беларускіх філіялаў клубу «Начных ваўкоў» – каля 50 чалавек. Яны павінны дапамагчы байкерам даставіць ліст ад расейскіх ветэранаў ветэранам Еўропы.

Цяпер паводле інфармацыі незалежнага журналіста Алеся Леўчука брыгада накіравалася ў Белавежскую пушчу.

«Байкераў Пуціна», якія вядомыя сваёй прыхільнасцю да расейскага прэзідэнта, учора не пусцілі ў Польшчу. Афіцыйная прычына адмовы польсказа МЗС – пагроза бяспецы польскай дзяржавы. У некаторых матацыклістаў былі ануляваныя шэнгенскія візы: выдадзеныя Нямеччынай.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары