«Хірург» патлумачыў, навошта байкерам касметычкі


Лідар расейскага байк-клубу «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў, вядомы таксама пад псеўданімам «Хірург», патлумачыў словы свайго калегі Андрэя Баброўскага пра касметычкі ў байкераў, якія абшуквалі на мяжы з Польшчай.

Інтэрвю з Залдастанавым апублікавала інтэрнэт-выданне «Фонтанка».

«Ехалі хлопцы, бралі дзяўчат з сабой. Яны ж не ехалі адны. У нас было некалькі чалавек, некалькі дам, мабыць, у іх былі з сабой касметычкі. Бразнуў «Акела» (псеўданім Андрэя Баброўскагарэд.) пра гэтыя касметычкі. А сказаць няма чаго – вось і падхапілі », – распавёў Залдастанаў.

Пра касметычкі ў байкераў Баброўскі распавёў у інтэрвю тэлеканалу «LifeNews» 27 красавіка. У гэты дзень калону байкераў з «Начных ваўкоў», якія мелі здзейсніць мотапрабег па Еўропе ў гонар 70-годдзя Перамогі, не пусцілі на тэрыторыю Польшчы, падае delfi.lt.

Байкеры спрабавалі перасекчы мяжу Беларусі і Польшчы на ​​пераходзе «БрэстТэрэспаль». Па словах Баброўскага мытнікі абшуквалі іх некалькі гадзін.

«Аглядалі дасканала, кожную шкарпэтку і касметычку, усе асабістыя рэчы, усё рабілі жорстка, хоць і ў рамках закону», – сказаў ён.

Пасля яго інтэрвю пытаннем аб тым, навошта байкерам патрэбныя касметычкі, задаліся карыстальнікі расейскіх сацыяльных сетак. У Беларусі актывістак, якія прынеслі касметычку да расейскай амбасады, будуць судзіць. Адну з іх завочна пакаралі штрафам.

Глядзіце больш: У Менску «Начным ваўкам» вярнулі касметычку

«Хірург»: Вялікі дзякуй Лукашэнку за прыём на высокім узроўні. А вы дагуляецеся з гэтай русафобіяй!

Польскае МЗС адмовіла «байкерам Пуціна»

Марцін Рэй: Найлепей, каб байкераў Пуціна не ўпусцілі і ў Беларусь

МЯ, паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары