Хацкевіч: Будзем змагацца за другое месца ў групе


Галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе Аляксандр Хацкевіч агучыў задачу на кваліфікацыю да чэмпіянату свету-2018.

«Вядома, мы рэальна глядзім на рэчы. Але задача-мінімум – быць не ніжэй за трэцяе месца. Але ўсё роўна максімальная задача – змагацца за зону плэй-оф (другое месца ў групе – Belsat.eu). Трэба быць рэалістамі, але трэба быць і аптымістамі таксама», – заявіў на прэс-канферэнцыі Аляксандр Хацкевіч.

Першы матч у межах кваліфікацыі да чэмпіянату свету беларуская каманда правядзе ўжо заўтра – супраць Францыі. У групе «А» разам з Беларуссю акрамя Францыі таксама каманды Балгарыі, Галандыі, Люксембургу ды Швецыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў