«Хацеў дамоў з’ездзіць». Што менчукі будуць рабіць ў дзень выбараў 18 лютага

Wideo

Беларусы могуць выбіраць і быць абранымі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Час вылучыцца яшчэ ёсць. А ці будзе час пайсці на галасаванне?

Выбары ў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання пройдуць у Беларусі менш, чымся праз два месяцы.

Указ пра гэта Аляксандр Лукашэнка падпісаў 14 лістапада.

Менчукі, якіх мы сустрэлі на Нямізе ў Менску, пра выбары 18 лютага ведаюць. А ці пойдуць яны на іх? Меркаванні падзяліліся.

Мясцовыя саветы – своеасаблівыя мініпарламенты ў мястэчках, гарадах і вобласцях, якія выбіраюцца на чатыры гады. У іхныя паўнамоцтвы ўваходзіць зацверджанне мясцовых бюджэтаў і падаткаў, а таксама распараджэнне камунальнай уласнасцю.

Рэгістравацца ў якасці кандыдата можна як ад палітычных партыяў, гэтак і ад працоўных калектываў і грамадзянаў.

Дакументы ў выбаркамы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы будучыя кандыдаты могуць падаваць з чацвярга, 14 снежня.

Дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдата выбаркамы будуць прымаць 8 студзеня. 9-га студзеня выбаркамы правядуць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутатаў.

Права вылучацца ў члены мясцовага Савету дэпутатаў маюць усе паўналетнія грамадзяне Беларусі без судзімасці – трэба толькі пражываць або працаваць у той адміністрацыйнай адзінцы, ад якой чалавек хоча патрапіць у склад Савету.

У мясцовыя Саветы могуць вылучыцца грамадзяне Расеі – калі яны ўвесь час жывуць у рэспубліцы.

ДД; фота вокладкі – Уладзімір Нікольскі/Reuters

Глядзі таксама
Каментары