Хашчавацкі – Гайдукевічу: вы калі Шчукіна «вінцілі» ў пастарунку, былі больш лібералам ці дэмакратам?


Нязручнае пытанне рэжысёр Юры Хашчавацкі, кандыдат на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі задаў свайму апаненту, кандыдату на дэпутацтва ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алегу Гайдукевічу. Яны абодва балатуюцца па Свіслацкай выбарчай акрузе №94 у Менску.

Юры Хашчавацкі: Вы самі сказалі, што вы – адзін з лідараў ліберальна-дэмакратычнай партыі, самай чэснай партыі. Вы былі кіраўніком Фрунзенскага ўпраўлення ўнутраных справаў.

Алег Гайдукевіч: Чым ганаруся.

Ю.Х.: У вашым упраўленні збілі Валерыя Шчукіна [праваабаронцу – рэд.], забраўшы яго з кватэры. Збіў ваш намеснік, пра якога вы адразу пасля гэтага сказалі, што гэта сапраўдны афіцэр, і вы ў любы момант пацісніце яму руку. Ён потым, праўда, сеў. У мяне пытанне: вы тады, калі Шчукіна вінцілі, былі больш лібералам ці больш дэмакратам?

А.Г.: Усё разам. І лібералам быў, і дэмакратам. Я ганаруся, што працаваў у праваахоўчай сістэме. 18 год я саджаў людзей за карупцыйныя ды эканамічныя злачынствы. Большую частку жыцця я змагаўся з эканамічнымі злачынствамі. […] І ніколі Шчукіна ніхто не збіваў. Гэта брахня, ніколі гэтага не было.

Юры Хашчавацкі

Гэтая частка дэбатаў была прысвечаная ўнутранай палітыцы. Разам з Юрыем Хашчавацкім і Алегам Гайдукевічам у ёй бралі ўдзел: лідарка кампаніі «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіч (Менская-Кастрычніцкая акруга №97), прадстаўнікі Руху «За Свабоду» Юры Меляшкевіч (Менская-Ясенінская акруга №100) і аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу, былы апазіцыйны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Навасяд (Менская-Свіслацкая акруга № 94).

Уладзімір Навасяд і Алег Гайдукевіч

Глядзець дэбаты пра ўнутраную палітыку цалкам:

Глядзіце перадвыбарчыя дэбаты на «Белсаце» штодня пасля 21:00 па тэлевізары і ў анлайн-трансляцыі на нашай старонцы.

Глядзець перадвыбарчыя дэбаты на іншыя тэмы

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў