Хашчавацкі: Дзякуючы «Белсату» у Беларусі захавалася дакументальнае кіно


Юры Хашчавацкі

Вядомы рэжысёр Юры Хашчавацкі пракаментаваў сітуацыю, якая склалася вакол тэлеканалу «Белсат».

«Відавочна галоўнае – «Белсат» перашкаджае, і гэта вельмі добра, беларускім уладам. Адпаведна ён сапраўды займае тую пазіцыю, якую мусяць займаць медыі. Я ўжо не кажу пра тое, што «Белсат» мае сурʼёзнае культурніцкае значэнне для Беларусі. Бо шмат у чым дзякуючы «Белсату» захавалася дакументальнае кіно, нашая журналістыка не забыла, што такое сапраўдная публіцыстыка, сапраўдныя інтэрвʼю, сапраўдныя людзі ў кадры, сапраўдны абмен меркаваннямі. Вось уласна што мы можам згубіць. Гэта, канешне, жудасна», – заявіў Юры Хашчавацкі.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў