Харвацкі ўрад правёў паседжанне ў футбольных кашулях


Кадр відэатрансляцыі з ранішняга паседжання ўраду Харватыі апублікаваў харвацкі дыпламат Крэсімір Копчыч.

На здымку бачна, што большасць міністраў прыйшла на паседжанне ў форме зборнай Харватыі па футболе.

Крэсімір Копчыч – былы амбасадар Харватыі ў Фінляндыі і Эстоніі, цяпер кіруе камітэтам «2020» пры міністэрстве замежных справаў, які займаецца падрыхтоўкай да старшынства Харватыі ў Еўразвязе.

11 ліпеня ў другім паўфінале Чэмпіянату свету па футболе ў Расеі Харватыя выгуляла перамогу ў Англіі з лікам 2: 1.

У фінале, які пройдзе 15 ліпеня ў Маскве, яна сустрэнецца з Францыяй. Харватыя выйшла ў фінал ЧС упершыню ў гісторыі.

ДД

Глядзі таксама
Каментары