«Харвацкі Сталінград» – горад, у якім пад нагамі гарэла зямля


Тое, што некалі ўдалося Беларусі, – мірна атрымаць незалежнасць, не выйшла ў харватаў, якія запрагнулі выйсці са складу Югаславіі.

Глядзець рэпартаж у праграме “ПраСвет” можна ад 27 хвіліны і 27 секунды.

У лістападзе 1995 года, 19 гадоў таму, скончылася грамадзянская вайна паміж сербамі ды харватамі. Дзве нацыі, якія цягам амаль 50-ці гадоў жылі разам у складзе былой Югаславіі, не здолелі разысціся мірна. Незалежнасць Харватыі, якая цяпер сябра Еўразвязу і НАТО, далася ёй дорага. Дзясяткі тысячаў забітых і параненых на палях бітваў. Сімвалам змагання за незалежнасць для ўсіх харватаў стаў горад Вукавар, што на мяжы з Сербіяй. Амаль у кожным сучасным харвацкім горадзе ёсць вуліца, названая ў ягоны гонар.

«ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 21:45, глядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі або ў архіве праграмаў.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў