«Партызаны» Харкаўскай вобласці паказалі трэніроўку добраахвотнікаў, якія рыхтуюцца абараняць рэгіён. Відэа з актывістамі з’явілася на «Youtube» карыстальніка Івана Сірко. У роліку узброеныя байцы адпрацоўваюць прыёмы рукапашнага бою, атакуюць вартавых, праходзяць паласу перашкодаў і рыхтуюцца да стральбы.
Трэніроўкі праводзіць арганізацыя «Усходні корпус», якая з’яўляецца баявым крылом «партызанскай» арганізацыі, піша korrespondent.net.
Аўтар відэа адзначае, што партызаны «рыхтуюць горад да абароны шляхам размяшчэння ўмацавальных збудаванняў і падрыхтоўкі менавіта партызанскага руху, таму што як паказвае практыка, калі з боку Расеі з’явіцца вораг, гэтага не зробяць ні памежнікі, ні праваахоўнікі, ні ўкраінскія войскі».
ДР, belsat.eu