«Харэ батаніць»: Лукашэнка супраць таго, каб школьнікі па 5-6 гадзінаў сядзелі над хатнімі заданнямі


Кіраўнік Беларусі наведаў 56-ю менскую школу ў мікрараёне «Каменная горка-4», якая пачне працаваць з 1 верасня.

Кіраўнік дзяржавы, выступаючы перад школьнікамі і настаўнікамі, выказаўся наконт зменаў у беларускай адукацыі, аптымізацыяй якой цяпер займаецца ўрад.

«Не павінен вучань, адвучыўшыся 6-7 гадзінаў у школе, прыходзіць дахаты і яшчэ 5-6 гадзінаў рыхтаваць хатняе заданне. Паглядзіце, у каго мы ператвараем нашых дзяцей», – цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі belta.by.

Паводле Лукашэнкі, вучань малодшых класаў павінен працаваць над урокамі не больш за дзве гадзіны, вучань старэйшых класаў – не больш за 3,5 гадзіны. Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню беларускія дзеці будуць мець лепшае здароўе, мяркуе кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама >>> Самыя ўрадлівыя глебы Беларусі «пасыпаныя» Чарнобылем, астатнія – «хіміяй». Дзе знайсці чыстую ежу?

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў