Хапун працягваецца: затрыманні журналістаў і актывістаў у Пінску, Добрушы, Берасці і Кобрыне


Жыхара Пінску, журналіста-фрылансэра Віктара Ярашука затрымалі а 10 гадзіне на вуліцы дзве асобы ў цывільным і прапанавалі яму прайсці ў будынак міліцыі нібыта для размовы. А потым завезлі ў суд.

Некаторы час журналіста трымалі ў пастарунку ў адным з кабіненатаў, пасля чаго склалі пратакол за нібыта незаконны “выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”. Міліцыянты даставілі Ярашука ў суд, дзе яму прсудзілі штраф 40 базавых велічыняў (920 рублёў).


Пра затрыманне ў сваім Facebook напісаў актывіст з Кобрыне Алесь Мех. Цяпер яго тэлефон адключаны.


У Берасці на чыгуначным вакзале затрымалі актывістку і адну з лідараў «Маршаў недармаедаў», якую на сілу трымалі ў псіхдыспансэры, Наталлю Папкову. Яна збіралася ехаць на акцыю 25 сакавіка ў Менску. Праваабаронцы лічаць яе затрыманне прэвентыўным. А 14:00 у Ленінскім судзе пачаўся суд супраць яе. За што затрымалі Наталлю пакуль невядома.

У гэты ж дзень міліцыянты ў Добрушы затрымалі журналіста Кастуся Жукоўскга. Яго завезлі ў мясцовы пастарунак для разбіральніцтва, але выпусцілі без складання пратаколу.

Тым часам да іншага журналіста-фрылансера Андрэя Толчына з Гомлі патэлефанаваў оперупаўнаважны мясцовага РАУС і заявіў, што да журналіста ўвечары прыйдуць міліцыняты, каб уручыць позву – будзе распачатая адміністратыўная справа. “Аднак у чым мяне хочуць абвінаваціць, яне ўяўляю! Законаў я не парушаў, не лаяўся і не хулігніў“, – кажал Толчын.

ДР, belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары