Хаменка раіць карнавал: «Ідуць калядоўшчыкі Партызанскага раёну, за імі – КамАЗы»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI2NDAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzNjAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMWdJY1IzMXhkSmclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Як калядаваць у горадзе, лідар гурту «Палац» Алег Хаменка раіць у эфіры нашай новай праграмы «Belsat Music Live». І спявае «Святы вечар».

«Замест «ідуць працоўныя Ленінскага раёну» павінна быць: «ідуць калядоўшчыкі Партызанскага раёну, КамАЗы, МАЗы, каза так-о-га памеру, за ёй дырэктар заводу прэпаратаў якіх-небудзь у выглядзе Цара […] вось такія рэчы праходзяць па галоўным праспекце гораду»», – жартуе Алег Хаменка ў адказ на пытанне вядоўцы Міры Шульц, як святкаваць Каляды ў горадзе.

Алег Хаменка ў студыі «Belsat Music Live» 

Лідар гурта «Vuraj» Сяргей Доўгушаў, які таксама завітаў у студыю раіць паставіць на стол куццю і бабку. У студыі «Belsat Music Live» музыкі прэзентуюць песню «І дождж ідзець».

Глядзіце відэа вышэй!

«Belsat Music Live» будзе выходзіць кожную суботу а 20:15.

Чытайце таксама >>> У новым годзе чакайце «Belsat Music Live» – праграму, дзе музыкі будуць граць ды спяваць у нашай студыі!

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў