Хакеры зладзілі атаку на банкаматы ў Беларусі і краінах СНД


Міжнародная злачынная групоўка здзейсніла шэраг аддаленых кібератакаў на банкаматы больш, чым 10 краінаў, сярод якіх і Беларусь.

Пра атаку паведаміла агенцтва «Reuters» са спасылкай на міжнародную кампанію па перадухіленні і расследаванні кіберзлачынстваў і махлярства «Group-IB».

Атакі былі зробленыя з ужываннем спецыяльнага праграмнага забеспячэння, якое прымушае банкаматы выдаваць наяўныя. Вядома, што падобныя атакі ладзіліся раней, але іх маштаб быў значна меншы.

Акрамя банкаматаў у нашай краіне кібер-атакі закранулі Арменію, Балгарыю, Эстонію, Грузію, Кыргызстан, Малдову, Галандыю, Польшчу, Румынію, Расею, Іспанію, Вялікую Брытанію, а таксама Малайзію.

У сваю чаргу начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч заявіў, што новых кібератак на банкаматы ў Беларусі не было.

«Ніякіх «новых кібератак» на банкаматы ў Беларусі не зафіксавана. У загалоўках навінаў – летняя хваля. Сітуацыя пад кантролем», – адзначыў Шалькевіч.

Раней два найбуйнейшых у свеце вытворцы банкаматаў «Diebold Nixdorf» ды «NCR Corp» заявілі, што ведалі пра атакі і што працуюць з кліентамі, каб залагодзіць пагрозу.

Чытайце таксама >>> Гамяльчук абмяняў у банку «пратэрмінаваныя» польскія грошы на буйную суму рублёў

НМ, belsat.eu, паводле «Reuters», БелТА

Глядзі таксама
Каментары