Хакеры вымагаюць грошы ў інтэрнаўтаў, прадстаўляючыся МУС Беларусі


За дзесяць дзён даверлівыя карыстальнікі махлярам 40 мільёнаў рублёў. Афіцыйная старонка МУС тлумачыць, як не стаць ахвярай інтэрнэт-махляроў.

«У органы ўнутраных справаў Беларусі паступаюць дзясяткі паведамленняў ад грамадзянаў аб вірусных атаках на персанальныя кампютэры. У ЭВМ, якія «заражаюцца», блакуецца вэб-аглядальнік (браўзэр), а на экране манітора з’яўляецца патрабаванне аплаціць штраф у памеры 1 000 000 рублёў», – паведамляе афіцыйны сайт МУС Беларусі. Толькі за апошнія 10 дзён на прапанаваны злачынцамі электронны гаманец пераведзена 40 мільёнаў рублёў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Упраўленне па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогіяў МУС паведамляе, што падобныя факты сталі наступствам распаўсюджвання вірусных праграмаў. Ахвяры атрымоўваюць паведамленне нібы ад МУС Беларусі, у якім прапануецца аплаціць штраф за прагляд і капіяванне матэрыялаў, якія ўтрымоўваюць элементы педафіліі, гвалту і гей-порна. Далей сцвярджаецца, што пасля выплаты штрафу „парушальнік” цягам содня атрымае код разблакіроўкі свайго браўзэра.

МУС паведамляе, што падобныя паведамленні – справа рук аферыстаў і тлумачыць, як пакінуць заблакаваную старонку. Для гэтага трэба скарыстацца „дыспетчарам задачаў”, націснуўшы камбінацыю клавішаў Ctrl+Alt+Delete, пасля чаго закрыць прылажэнне браўзэра.

Калі грошы злачынцам ужо пераведзеныя, трэба звярнуцца з заявай у органы ўнутраных справаў.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў