Хакеры ўзламалі сервер шпіталя ў Светлагорску


Невядомыя хакеры ўзламалі сервер Светлагорскага цэнтральнага раённага шпіталю, зашыфравалі на ім усе звесткі і патрабуюць дзве тысячы сямсот долараў – вартасць аднаго біткойну – за расшыфроўванне.

У міліцыі кажуць, што зламыснікі хутчэй за ўсё даведаліся пароль ды логін адміністратара звычайным метадам перабору. Паводле праваахоўнікаў дзеянні хакераў падпадаюць пад артыкул 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі, «кампютарны сабатаж», з максімальным тэрмінам пакарання да 5 гадоў пазбаўлення волі.

У траўні буйныя атакі хакераў з шыфраваннем звестак і патрабаваннем выкупу зазналі больш за сотню краінаў на сотнях тысяч кампʼютараў, у тым ліку нацыянальнай сістэмы аховы здароўя Вялікай Брытаніі, іспанскай тэлекамунікацыйнай кампаніі «Тэлефоніка», МУС Расеі ды сотавага аператара «Мегафон».

Стужка навінаў