Хакей: «Нёман» закінуў 16 шайбаў у браму «Берасця»


19 шайбаў матчу хакейнай Экстралігі

Матч беларускай Экстралігі скончыўся з непрыстойным нават для хакею лікам.

ХК «Нёман» (Горадня) на выездзе перамог «Берасце» – 16:3.

Гарадзенскі клуб за апошнія два матчы закінуў 26 шайбаў: у мінулым матчы была перамога над «Магілёвам» з лікам 10:1.

Вынікі іншых матчаў учорашняга гульнявога дня:

«Юнацтва» (Менск) – «Металург» (Жлобін) – 4:2

«Віцебск» – зборная Беларусі U-20 – 3:2 (па булітах)

«Магілёў» – «Ліда» – 0:6

«Хімік-СКА» (Наваполацк) – «Дынама-Маладэчна» – 2:5

«Шахцёр» (Салігорск) – «Гомель» – 4:5

Глядзіце таксама >>> Чаму ў Лукашэнкі не атрымліваецца разабрацца з хакеем

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў